Яўген Васьковіч правёў у ШІЗА больш за 150 сутак

2013 2013-02-15T09:29:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасля прысуду палітвязень Яўген Васьковіч амаль кожны чацвёрты дзень знаходзіўся ў карцары. З траўня 2011 года ў яго было каля 40 спагнанняў, больш за 20 разоў ён трапляў у штрафны ізалятар. У выніку чаго, па словах адказнага сакратара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніса Садоўскага, палітвязень правёў у штрафным ізалятары больш за 150 сутак.

– Калі палічыць матэматычна, то кожны чацвёрты дзень Яўген Васьковіч знаходзіцца ў ШІЗА падчас свайго турэмнага зняволення. Гэта проста нас шакавала і таму мы гэтую інфармацыю агучваем. Будзем прадпрымаць, безумоўна, захады, у тым ліку інфармаваць міжнародную супольнасць пра тое, што адбываецца ў беларускіх турмах. Гэта яшчэ раз падкрэслівае актуальнасць марафона «Хваля Салідарнасці», які мы зараз праводзім.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзелу КДБ. У верасні гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international