На Магілёўшчыне ўзяліся за адукацыю ідэолагаў

2013 2013-02-15T08:08:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

К 2014 году мэтавыя пляцоўкі па развіццю ідэалагічнай практыкі будуць створаны ў кожным раёне вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Паводле словаў Кунцэвіча падрыхтоўка ідэолагаў – гэта складаны безперапынкавы працэс. Чым болей ён кропкавы, тым болей выніковы.

Трэба адзначыць, што ў 2012 годзе па індывідуальнай схеме адукацыі на 13 мэтавых пляцоўках раёнаў прайшло стажыроўку каля 600 работнікаў.

Тым часам у вобласці адчуваецца недахоп спецыялістаў дадзенай спецыяльнасці. На дадзены момант не хапае сем ідэолагаў у аддзелах выканкамаў.

Варта дадаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэмакратыя здзяйсняецца на падставе разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international