Маладафронтавец Артур Фінкевіч прызнаны судом Савецкага раёну сталіцы невінаватым.

2003 2003-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 жніўня ў судзе Савецкага раёну г. Мінску адбыўся разгляд адміністратыўнай справы ў адносінах 18-гадовага Артура Фінкевіча. Маладафронтаўца абвінавачвалі ў дробным хуліганстве, хаця ён быў затрыманы падчас распаўсюджаньня ўлётак і газеты «Наша ніва», і адбылося гэта ў ноч з 22 на 23 ліпеня. Такім чынам, судовае разьбіральніцтва ў гэтай справе працягвалася два тыдні.

Супрацоўнікі міліцыі, якія сьведчылі супраць Артура Фінкевіча ў судзе, давалі супярэчлівыя паказаньні, таму судзьдзя Руслан Казадаеў прызнаў спадара Фінкевіча невінаватым у дробным хуліганстве і накіраваў матэрыялы справы ў міліцыю на дапрацоўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international