viasna on patreon

Алесь Бяляцкі на паўгады пазбаўлены спатканняў

2013 2013-02-14T13:48:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.

Нагадаем, што ў 2012 годзе зняволены кіраўнік ПЦ “Вясна” быў пазбаўлены аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых)  і аднаго доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканняў з роднымі. Пра тое, што ў новым годзе ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага спаткання, Алесю Бяляцкаму стала вядома 5 лютага, а раней яму паведамілі пра пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання.

Такім чынам, наступнае “планавае” спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.

Праваабаронцы разглядаюць узмацненне ціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязняў, якія нядаўна заявілі пра гэта, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэнняў пра памілаванне, што выклікана аднаўленнем перамоўных працэсаў паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства