Гомельская міліцыя: бел-чырвона-белы сцяг не адносіцца да забароненай сімволікі

2013 2013-02-14T11:10:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukouski-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ з Цэнтральнага РАУС Гомеля на сваю скаргу. Нагадаем, апазіцыянер вывесіў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг у гонар угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць невядомыя, якія пагражалі арыштам і суткамі за вывешванне сцягу. Тэлефанаваў, па словах Жукоўскага, і ўчастковы міліцыянер, які запрашаў яго на гутарку «наконт сцяга». Грамадзянін напісаў скаргу ў міліцыю – каб знайшлі тых, хто яму пагражаў.

Цэнтральны РАУС адказаў, што праводзілася праверка па яго скарзе, «тэлефанаванні ажыццяўляліся з тэлефонаў-аўтаматаў, таму немагчыма ўстанавіць асобу, якая іх ажыццявіла». «Таксама паведамляем, што бел-чырвона-белы сцяг не занесены ў спіс забароненай сімволікі на тэрыторыі Беларусі», - напісана ў адказе з міліцыі.

«Міліцыя ў чарговы раз паказала, што жывуць яны не па закону, а па паняццях: быў загад – тэлефанавалі мне і пагражалі, а калі я прыдаў дадзены факт публічнасці, кажуць, што «я не я і хата не мая». У мяне ёсць запісаная размова з участковым, які тэлефанаваў якраз наконт сцягу. За наш нацыянальны сцяг людзі не раз сядзелі на сутках, іх хапалі на акцыях, затрымлівалі, а зараз міліцыя піша, што сцяг не з'яўляецца забароненай сімволікай», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international