Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты"

2013 2013-02-14T09:30:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". Аб гэтым паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.

Месяц таму Мінюст прыпыніў рэгістрацыю арганізацыі ў сувязі з патрабаваннем падаць дадатковыя дакументы, у прыватнасці паперы, на якіх фіксавалася рэгістрацыя ўдзельнікаў з'езда, а таксама дагавор аб арэндзе памяшкання для правядзення з'езда. У аргкамітэце аб'яднання палічылі, што перадача гэтых дакументаў у міністэрства не прадугледжана заканадаўствам, а таму не сталі выконваць гэтае патрабаванне.
Нагадаем, устаноўчы з'езд арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" прайшоў у Мінску 3 лістапада. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Згодна са статутам, МХД з'яўляецца рэспубліканскім маладзёжных грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international