Шклоўская раёнка занепакоена станам правоў чалавека ў “краінах развітых дэмакратый”

2013 2013-02-13T12:49:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklou-udarny-front.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У шклоўскай раённай газеце “Ударны фронт” упершыню за некалькі апошніх гадоў з’явіўся матэрыял, у якім асуджаецца парушэнне правоў чалавека. Праўда, газету “Ударны фронт” чамусьці вельмі ўсхвалявала праблема парушэння правоў чалавека у “краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да развітых дэмакратый”, а не ў нашай роднай “квітнеючай” Беларусі і ў Шклоўскім раёне, у прыватнасці.

У №12 “Ударнага фронта” ад 13 лютага ўся другая старонка выдання прысвечаная перадрукоўцы матэрыяла “з крыніц БЕЛТА”, у якім распавядаецца аб дакладзе Міністэрства замежных спраў Беларусі  “Парушэнне правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе”. У прыватнасці, у мытэрыяле жыхароў Шклоўшчыны інфармуюць пра сур’ёзныя парушэнні ў галіне правоў чалавека ў ЗША, краінах Еўразвязу і некаторых іншых дэмакратычных краінах. Вельмі добра, што журналістаў шклоўскай раёнкі нарэшце ўсхвалявала праблема парушэнне правоў чалавека, аднак было б яшчэ лепш, каб яны распавялі пра факты такіх парушэнняў менавіта ў Шклоўскім раёне, бо інфармацыя аб пераследзе дэмакратычных актывістаў, адмове ў праве на атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі, парушэннях правоў сацыяльна неабароненых асобаў і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Шклоўскім раёне рэгулярна з’яўляюцца на старонках  незалежнай прэсы і на праваабарончых сайтах.

У прыватнасці, грамадскі актывіст з Шклова Яраслаў Фісько, які з’яўляецца ініцыятарам збору подпісаў за працяг будаўніцтва лядовага палаца ў Шклове, адзначае, што многія шклаўчане нават адмаўляліся ставіць сваю подпіс пад зваротам за вырашэнне простай сацыяльнай праблемы, бо баяцца з-за гэтага згубіць працу.

“Многія маладыя жыхары Шклова, асабліва тыя, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях, адмаўляліся ставіць свой подпіс пад зваротам аб працягу будаўніцтва лядовага палаца ў Шклове, - кажа Яраслаў Фісько. – Прычым казалі, што цалкам нас падтрымліваюць, аднак падпісвацца не будуць, бо баяцца, бо могуць узнікнуць вялікія праблемы на працы. Запалоханы людзі вельмі моцна”.

Такі вось давер да захавання правоў чалавека і асобы ў нашай краіне існуе на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі…

Неабходна адзначыць, што шклоўскі “Ударныны фронт” першым з раёнак Магілёўшчыны засцярожыў увагу сваіх чытачоў на парушэнні правоў чалавека ў дэмакратычных краінах. Іншыя раённыя газеты Магілёўскай вобласці інфармацыю з даклада МЗС пакуль не перадрукоўвалі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international