Мінскі гарадскі суд скаргу Уладзіміра Лемеша не задаволіў

2013 2013-02-13T08:14:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

12 лютага Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу салігорскага актывіста грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемеша.

Увесь працэс доўжыўся літаральна пятнаццаць хвілін. Зрэшты, гэтага часу хапіла каб адмовіць маладзёну ў задавальненні яго скаргі на пастанову суда Першамайскага раёна. Паводле той пастановы Уладзімір Лемеш быў аштрафаваны на тры мільёны рублёў за нібыта непадпарадкаванне спецназаўцам у цывільным.

Па словах актывіста, рашэнне аб далейшым абскраджванні пастановы суда ён яшчэ не прыняў. У бліжэшы час маладзён правядзе кансультацыі з юрыстамі пасля чаго канчаткова вызначыцца са сваімі наступнымі дзеяннямі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international