Жыхарка Сьветлагорска аштрафаваная за вывешваньне партрэту Аляксандра Казуліна

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка Сьветлагорска Натальля Бордак аштрафаваная адміністрацыйнай камісіяй мясцовага райвыканкаму. Камісія пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні выканкама Аляксандра Камісарчука пастанавіла лічыць Н. Бордак вінаватай у вывешваньні на вуліцы партрэту А. Казуліна – былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, паведамляе “Асамблея”.

Н. Бордак, а таксама непаўнагадовы Арсень Ягорчанка былі затрыманыя міліцыяй яшчэ у студзені на адной з вуліцаў Сьветлагорску. Паводле сьцьвярджэньняў міліцыянтаў, жанчына і падлетак вывесілі ўлётку з партрэтам Аляксандра Казуліна, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якога Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі і міжнародная супольнасьць лічаць палітычным зьняволеным.

Пасьля гэтага Н. Бордак зьвярнулася ў пракуратуру раёна з заявай аб тым, што ў раённым аддзеле міліцыі ня быў складзены пратакол затрыманьня, а асабісты дагляд быў праведзены без панятых.

Спагнаньне на Н. Бордак накладзенае пводле артыкулу 143 Адміністрацыйнага кодэксу - “Парушэньне добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”. Гэтым артыкулам за “вывешваньне аб’яваў у адмыслова не прадугледжаных для гэтага месцах” вызначаны штраф да 1 базавай вялічыні. Прычым пракурор раёна ў сваім лісьце адзначыў, што “ў горадзе ёсьць адмыслова прадугледжаныя для разьмяшчэньня аб’яваў і плякатаў месцы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international