Слонім: працягваюцца акцыі ў абарону палітвязняў (фота)

2013 2013-02-12T18:15:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slon-palitviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 12 лютага, сябры Слонімскай суполкі БХД правялі новую акцыю ў рамках кампаніі ў абарону палітвязняў. На сотні пад'ездах дамоў самага вялікага мікрараёна Слоніма, а гэта Брэсцкая вуліца, вуліцы Тапалёвая, Фрацыска Скарыны, Яршова  сябры БХД расклеілі лістоўкі з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».

А некалькі дзён таму слонімцы пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Мінск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток сябры БХД  прымацавалі плакат з надпісам “Свабоду палітвязням!”. Плакат прастаяў цэлы дзень і толькі вечарам яго знялі невядомыя асобы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international