У Гародні пачала працаваць Грамадзянская прыёмная

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская прыёмная – гэта адзін са спосабаў самаарганізацыі і сацыяльнай самападтрымкі беларускамоўнай супольнасці, паведамляе гарадзенская «Пагоня».

На грамадскіх пачатках створаны цэнтр, дзе арганізуюцца прыёмы грамадзян па самым шырокім спектры праблем. Кожны можа звяртацца ў прыёмную, калі яму патрэбна нейкая дапамога ці парада па пытаннях, якія ўзнікаюць на працы, у школе, з суседзямі, з дзецьмі, у сям’і, у краме, у шпіталі, на вуліцы і г.д. Прыёмы вядуць валанцёры. Асноўнай задачай добраахвотнікаў-дзяжурных з’яўляецца выслухаць таго, хто звярнуўся па дапамогу, занатаваць сутнасць праблемы і прызначыць час, калі будзе дадзены адказ на зварот. Грамадзянская прыёмная, як правіла, не вырашае праблему, але дапамагае арганізацыйна, інфармацыйна або кансультацыйна.

Такім чынам, сіламі беларускамоўнай супольнасці арганізоўваецца самадапамога ў вырашэнні сваіх надзённых праблем. Стваральнікі прыёмнай перакананы, што самаарганізацыя і салідарнасць павінны стаць базай для нармальнага жыцця беларускамоўнай супольнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international