Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2013 2013-02-12T09:38:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” – выказванні прадстаўнікоў дзяржорганаў пра смяротнае пакаранне, новыя крокі супраць дыскрымінацыі беларускай мовы, адміністратыўны пераслед грамадзянскіх актывістаў і навіны палітвязняў.

“Падзея тыдня” - вызваленне Васіля Парфянкова. 9 лютага  палітвязень выйшаў з баранавіцкага арыштнага дому, дзе правёў апошнія паўгады. За кратамі тым часам застаюцца яшчэ 11 зняволеных па палітычных матывах.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства"Паліна Сцепаненка, укладальніца кнігі “Асвечаныя беларушчынай”, аўтарам якой з’яўляецца палітвязень Алесь Бяляцкі. Выданне парадавала сваім выхадам на мінулым тыдні.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Босае сонца” з “Залатога альбому”, прэзентацыя якога адбылася напрыканцы студзеня.

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-07/2013-02-12_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international