Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Уладзіміра Лемеша

2013 2013-02-12T09:01:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

Сёння, 12 лютага, а 15-й гадзіне Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу салігорскага актывіста грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемеша на пастанову суда Першамайскага раёна горада Мінска аб адміністратыўным правапарушэнні.

Нагадаем, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” быў затрыманы 14 студзеня супрацоўнікамі спецназу міліцыі на станцыі метро “Акадэмія навук”. У тым месцы маладзён меў некалькі сустрэч, звязаных з тэматычнай выставай, прысвечанай лістам палітвязняў. Пасля затрымання Уладзімір Лемеш быў дастаўлены ў Першамайскі РАУС, а на наступны дзень суддзя Першамайскага суда Мінска Юры Гарбатоўскі пакараў хлопца штрафам у памеры 3 мільёны рублёў нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

24 студзеня Уладзімір Лемеш даслаў скаргу ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне суддзі Гарбатоўскага. У сваёй скарзе маладзён звяртае ўвагу на ігнараванне супрацоўнікамі спецназу, апранутымі ў цывільную вопратку, просьбы ўважліва азнаёміцца з іх дакументамі. Таксама Уладзімір Лемеш нагадвае, што суд Першамайскага раёну адмовіўся выклікаць ахоўніка са станцыі “Акадэмія навук”, які быў сведкам яго затрымання. Гэтак сама суддзя Грабатоўскі адмовіўся запатрабаваць відэазапіс з метрапалітэна, на якім таксама зафіксаваны момант затрымання маладзёна.

У сувязі з вышэйпералічаным актывіст “Еўрапейскай Беларусі” просіць Мінскі гарадскі суд адмяніць пастанову суда Першамайскага раёна горада Мінска ад 15 студзеня 2013 года і накіраваць справу на новы разгляд іншаму суддзі. Ці пойдзе Мінскі гарадскі суд на сустрач актывісту апазіцыі, можна будзе даведацца ўжо сёння.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international