viasna on patreon

Трыпціх “Раўнадушша забівае” (відэа)

2013 2013-02-11T22:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae-film1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Адным з накірункаў дзейнасці з’яўляецца інфармаванне насельніцтва краіны аб тым, што Беларусь - апошняя краіна ў Еўропе і  на постсавецкай прасторы, дзе захаваўся гэты варварскі від пакарання.

Інфармацыйная праца з насельніцтвам адбываецца рознымі шляхамі, у тым ліку праз раздачу буклетаў і ўлётак, распаўсюд налепак, банераў, а таксама і праз  рознага кшталту медыя-прадукцыю.

Паспяховым прыкладам з’яўляецца мультыплікацыйны фільм “Палёт”, створаны таленавітымі валанцёрамі кампаніі. Гэта анімацыйная стужка раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. 

А да гэтага ўдзельніцы магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў стварылі і запісалі рэп супраць смяротнага пакарання.

“Як паказвае практыка, гэтыя намаганні не праходзяць безвынікова, - кажа каардынатар кампаніі праваабаронца Андрэй Палуда. - І добрае сведчанне таго - не толькі колькасць праглядаў ролікаў, але і тое, што на адрас кампаніі простыя людзі, якія неабыякава ставяцца да гэтага пытання, дасылаюць самастойныя працы на важную для грамадства тэму. 

Мы ўжо атрымалі некалькі такіх прац і вырашылі выставіць адну з іх для агульнага прагляду. А ўвогуле ў  будычыні плануем правесці конкурс і лепшыя з іх – заахвоціць” .

 

Трыпціх “Раўнадушша забівае” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства