Сацыял-дэмакратам з Рэчыцы зацікавіліся сілавыя структуры

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 сакавіка сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алега Шабетніка запрасілі па тэлефоне ў аддзел унутраных справаў Савецкага раёну Гомеля. Як паведамляе Радыё Рацыя, А. Шабетнік адмовіўся ад запрашэньня і прапанаваў даслаць яму позву, бо тэлефонны суразмоўца не прадставіўся і не патлумачыў сутнасьці справы. У адказ на гэта ананімны міліцыянт паабяцаў прыехаць сам.

Увогуле, актывіст апошнім часам канстатуе празьмерную ўвагу да сваёй асобы з боку сілавых ворганаў. На мінулым тыдні, 28 лютага, ён атрымаў па пошце пастанову судзьдзі Цэнтральнага раёну Гомеля аб прызнаньні яго вінаватым у незаконным перамяшчэньні празь мяжу друкаваных выданьняў.

Справа ў тым, што ў сьнежні мінулага году беларускія мытнікі забралі ў Шабетніка пяць асобнікаў брашуры "аб кульце асобы Лукашэнкі". Тады сацыял-дэмакрат вяртаўся з украінскага Чарнігава, дзе браў удзел ва ўстаноўчай канфэрэнцыі Саюза левых партыяў. Паводле Шабетніка, пратакол тады не складаўся, а запрашэньне ў суд ён атрымаў ужо разам з пастановай, што зьяўляецца парушэньнем заканадаўства. Аднак гэта не зьбянтэжыла судзьдзю Марыну Дамненку, і яна вынесла Шабетніку штраф у памеры паўтара мільёны рублёў.

Нагадаем, што, аналагічнае адмінстрацыйнае пакананьне вынесена берасцейцу Аляксендру Дзенісенку, у якога мытнікі сканфіскавалі 17 асобнікаў кнігі “Аб кульце асобы Лукашэнкі'.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international