У Беларусі пажыццёва сядзіць 140 чалавек

2013 2013-02-11T10:32:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


У Беларусі на пажыццёвае зняволенне асуджана прыкладна 140 чалавек. Больш за 80 з іх адбываюць пакаранне ў турме № 8 у Жодзіне. Пра гэта распавядаецца ў матэрыяле "Прысуджаныя па жыцці", апублікаваным у апошнім нумары газеты МУС Беларусі "На страже".

Па словах начальніка атрада па арганізацыі выканання пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення Васіля Занкевіча, у турме ёсць раней судзімыя і несудзімыя, зусім непісьменныя і тыя, у каго не адзін дыплом аб вышэйшай адукацыі.

"Самому старэйшаму пастаяльцу турмы было 60 гадоў, калі яго перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання ў ВК-13 ў Глыбокае: прагулкі даўжэйшыя, пасылак, перадач і спатканняў больш, а замест камеры - жылое памяшканне казарменнага тыпу, - кажа супрацоўнік пенітэнцыярнай сістэмы. - Такая магчымасць з'яўляецца ва ўсіх жодзінскіх пажыццёвікаў пасля дзесяці гадоў знаходжання ў турме пры ўмове адсутнасці сур'ёзных парушэнняў правілаў унутранага распарадку. Яшчэ праз дзесяць гадоў адміністрацыя калоніі мае права хадайнічаць перад судом аб замене пажыццёвага зняволення на пэўны тэрмін пазбаўлення волі".

У матэрыяле распавядаецца, што "ў "васьмёрцы" спецкантынгент сочыць за навінамі з тэлепраграм і друкаваных выданняў, спадзеючыся на паслабленні ў заканадаўстве. Акрамя таго, вывучаюць мовы, выпісваюць з прапанаванага каталога літаратуру. Раз на дзесяць дзён сядзельцам прадастаўляюцца кнігі і прэса з турэмнай бібліятэкі. Як правіла, пачынаюць з лёгкіх рэчаў, але потым задумваюцца аб жыцці і пераключаюцца на класіку. Папулярныя Дастаеўскі, Пушкін, Купрын, Бунін, гістарычныя творы".

У камерах у зняволеных ёсць разетка, радыёкропка, кнопка выкліку дзяжурнага кантралёра. Кожныя 15 хвілін дзяжурны глядзіць у вочка. Пасля адбою перамяшчэнне па камеры забаронена.

Можна хіба што схадзіць па патрэбе. Асвятленне ноччу слабое, але яго цалкам дастатковае, каб супрацоўнікам весці назіранне, а зняволеным спакойна спаць. Парушальнікаў рэжыму ўтрымання могуць змясціць у штрафны ізалятар на тэрмін да 10 сутак.

Рэжым надзвычай суровы, адзначаецца ў матэрыяле. За межамі жылога сектара асуджаным з пазнакай "ПЗ" на робе перасоўвацца дазволена, сагнуўшыся напалову, ногі шырэй плеч, рукі ў кайданках ззаду, высока паднятыя, пальцы растапыраны. Падымаць галаву, разгінацца забаронена,

каманды выконваюцца неадкладна, кожнага асуджанага суправаджаюць два кантралёры з сабакам.

Шпацыр у асуджаных - 30 хвілін. Прагулачны дворык - такая ж камера, толькі замест столі - краты.

У год зняволены пажыццёва мае права атрымаць 1 пасылку да 30 кг, два кароткатэрміновыя спатканні да чатырох гадзін, два разы на месяц можна атаварыцца ў краме ізалятара па безнаяўным разліку. Магчыма атрыманне кніжнай бандэролі і рэчавай перадачы.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international