viasna on patreon

Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага

2013 2013-02-11T09:10:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-miedal.jpg

Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.

8 лютага Хенк Хульшоф, Эўрапейскі каардынатар Амністыі Нідэрлянды, і Гары ван Бомэль, дэпутат парлямэнту, сустрэліся з паслом Беларусі ў Гаазе і перадалі 84,000 подпісаў разам з залатой манэтай, на якой выгравіраваны партрэт праваабаронцы і тэкст «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Акрамя таго, больш чым 6,600 людзей выплацілі па аднаму цэнту на банкаўскі рахунак беларускай амбасады з подпісам «на вызваленьне Алеся» як тлумачэньне аплаты.

Ролік кампаніі Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага:

 

Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства