Брэст: улады спрабуюць прымусова высяліць сям’ю да рашэння Вярхоўнага суда

2013 2013-02-10T16:28:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-vul.herojau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.eu

фота racyja.eu

Уладзімір Гадун і ўся яго сям’я, уключаючы трохгадовую ўнучку, атрымалі рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, адпаведна з якім яны мусяць да 11 лютага вызваліць кватэру, дзе жывуць.

Загад на адсяленне з’явіўся, нягледзячы на тое, што Уладзімір Гадун абскарджвае у Вярхоўным судзе ранейшае рашэнне суда, якім стан дому на вуліцы Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці каля гарадскога парку, быў прызнаны аварыйным. Сам гаспадар кватэры ў цэнтры гораду ўпэўнены, што яго жытло цалкам прыдатнае для пражывання, і ёсць падставы меркаваць, што зямля, на якой знаходзіцца дом, проста спатрэбілася чыноўнікам для нейкіх сваіх патрэб.

Цікава, што сваім рашэннем пра адсяленне суд не толькі загадвае мясцоваму ЖРЭУ прадаставіць транспарт і рабочых для перавозу маёмасці, але абвязвае, каб для “падтрымання парадку” прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі. Уладзімір Гадун іранізуе з такога стаўлення да сваёй сям’і: “Наша ўлада так клапоціцца пра людзей, іх правы, што выдзяляе участковага інспектара для падтрымання парадку пры высяленні і нават трохгадоваў унучцы даслалі паведамленне пра высяленне”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international