Праваабаронцы віншуюць з вызваленнем Васіля Парфянкова! (фота, відэа)

2013 2013-02-09T16:19:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-baranavichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!

Палітвязень Васіль Парфянкоў каля 11 гадзін раніцы выйшаў за брамку Баранавіцкага  следчага ізалятару №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом. На волі яго сустрэлі сябры і паплечнікі, праваабаронцы, актывісты з Менску і Баранавічаў.

Парфянкоў быў шчыра і прыемна здзіўлены, што столькі людзей сабралася яго сустракаць, прызнаўся, што не мог уявіць такога..

Ён паведаміў журналістам, што чакаў гэтага дня. На ўмовы утрымання не скардзіўся, аднак прызнаўся, што на волі ўсё адно лепей. Пасьля першых інтэрвію палітвязень павітаўся з сябрамі, распытаў іх пра жыццё. Хаця збольшага Васіль добра ведае сітуацыю ў краіне, паколькі рэгулярна чытаў прэсу.

Ён таксама распавёў, што прыходзіла шмат лістоў, а некаторыя дні атрымліваў іх нават па некалькі сотняў, як з Беларусі, так і з-за мяжы, падзякаваў усіх за падтрымку.

На пытанне аб тым, ці не збіраецца ён спыняць грамадскую дзейнасць, Парфянкоў адказаў, што не збіраецца і будзе падтрымліваць усіх тых, хто змагаецца за незалежную Беларусь. Паведаміў, што стаў яшчэ больш загартаваным на далейшую барацьбу.

Пра жыцьцё ў арыштным доме Парфянкоў распавёў, што ягоная камера была прасторнай, разам з ім сядзелі 6-8 чалавек, усе нармалёвыя людзі, аднак атрымаў некалькі вымоваў за нязначныя парушэньні, але абыйшлося без ізалятару.

Наста Дашкевіч перадала яму ліст ад Зміцера Дашкевіча. Затым, перад адпраўленнем на Мінск усе зрабілі памятныя здымкі.

У другой палове дня палітвязня сустракалі ў Менску. Праз тэлефон яго павіншаваў з вызваленнем палітвязень і ўдзельнік Плошчы-2010 Уладзімір Някляеў, моладзевыя актывісты, прадстаўнікі незалежных СМІ.

“Адзінае, жаданне на сёння, - паведаміў Васіль Парфянкоў пры развітанні з журналістамі,  - гэта дабрацца дахаты ды прыняць ванну. А затым жыццё працягнецца”.

Нагадаем, што цягам трох сутак палітзняволены мусіць стаць на прафілактычны нагляд у міліцыі, які скончыцца толькі праз некалькі месяцаў.

Падчас выбараў-2010 Васіль актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева, збіраў подпісы за яго, праводзіў агітацыю. Удзельнік Плошчы-2010.

Парфянкова затрымалі ў Менску 4 студзеня 2011 г. па падазрэнні ў датычнасці да “масавых беспарадкаў” 19 снежня 2010 г. Праз трое сутак  ён апынуўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага як фігурант крымінальнай справы па арт.293 Крымінальнага кодэксу.

А ўжо 17 лютага 2011 г. Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калоніі г. Ворша. З 17 па 27 ліпеня прабыў у штрафным ізалятары “за парушэньне формы вопраткі”. 11 жніўня 2011 г. быў памілаваны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і вызвалены. Але ненадоўга.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 г. і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

 

Праваабаронцы віншуюць з вызваленнем Васіля Парфянкова! (фота, відэа)
Першае тэлефанаванне на волі
Наста Дашкевіч перадае Парфянкову ліст ад Змітра Дашкевіча
Здымак на памяць: Жыве Беларусь!
Нарэшце ў Менску! Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international