Адміністрацыя калёніі адмовілася прымаць дыетычныя харчы для Аляксандра Казуліна

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя віцебскай калёніі “Віцьба-3” адмовілася прымаць дыетычнае харчаваньне для Аляксандра Казуліна, якое прывёз у калёнію ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле адваката, ў калёніі лічаць, што працэс выхаду палітыка з галадоўкі і так ідзе пасьпяхова, паведамляе Радыё Свабода. “Прывёз харчаваньне, якое яму сабралі сваякі, а яны не прынялі ўжо нічога. Маўляў, ён пераведзены на рэжым 5В. Гэта дыетхарчаваньне праз турэмную сталоўку. Ніякіх больш прадуктаў яму не дазваляюць, акрамя тых нешматлікіх перадач, якія дасылаюцца як усім зьняволеным. Я спытаў, на падставе якіх мэдычных паказчыкаў гэта зроблена? Спаслаліся на добрыя аналізы і нейкі запіс ў мэдычнай картцы, але мне гэта не паказалі. Таму я зрабіў запыт на імя начальніка калёніі Віталя Агнісьцікава, каб праінфармавалі мяне як адваката”, – расказвае Ігар Рынкевіч.

Дзяжурны віцебскай калёніі адмовіўся камэнтаваць перавод Аляксандра Казуліна на іншы рэжым харчаваньня, а тэлефоны кіраўнікоў адміністрацыі 8-га сакавіка не адказвалі. Паводле асабістых уражаньняў Ігара Рынкевіча, Аляксандр Казулін не выглядае цалкам здаровым, хаця дэманструе бадзёры настрой.

Таксама Ігар Рынкевіч паведаміў, што апошнім часам стаўленьне да Аляксандра Казуліна з боку турэмнай адміністрацыі стала больш жорсткім. “Прыкладам, зрабілі заўвагу, нібыта ён заседзеўся дапазна, падпісваючы віншавальныя паштоўкі з 8-ым сакавіка. Дробных прыдзірак стала болей, а ў яго ужо ёсьць два спагнаньні за парушэньне дысцыпліны”, – нагадаў Ігар Рынкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international