Страйк на брэсцкім прадпрыемстве “Компо”

2013 2013-02-08T17:42:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-kompo-strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 8 лютага рабочыя механічнага цэха машынабудаўнічага прадпрыемства “Компо” у Брэсце адмовіліся пачынаць працоўны дзень.
Нагодай для пратэсту стаў той факт, што па выніках працы ў студзені адміністрацыя адмовілася выплаціць прэмію. У выніку токары і фрэзероўшчыкі высокай кваліфікацыі, якія і дагэтуль не былі задаволеныя памерам свайго заробка на прадпрыемстве (у апошні час ён складаў каля 2-3 мільёнаў рублёў), вырашылі абвесціць папяраджальны страйк.

З рабочымі сустрэўся дырэктар “Компо” Міхаіл Белавусаў, які патлумачыў сітуацыю тым, што на пачатку года на прадпрыемстве, якое спецыялізуецца на выпуску абсталявання для мясапераапрацоўваючай прамысловасці, узнікаюць праблемы з рэалізацыяй гатовай прадукцыі. З гэтай прычыны прэміі за працу ў студзені вырашана было не налічваць. Але, выслухаўшы аргументы рабочых, кіраўнік прадпрыемства паабяцаў усё ж ўрэгуляваць гэтае пытанне, выплаціць прэмію пазней і нават адшукаць магчымасці для павышэння заробку. Пачуўшы гэтыя абяцанні, рабочыя «Компа» прыступілі да працы.
Цікава, што ў гэтай канфліктнай сітуацыі ніякім чынам не праявіў сябе прафкам прадпрыемства, які, здаецца, створаны менавіта для абароны правоў працоўных.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international