Загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў

2013 2013-02-08T12:02:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Трагедыя адбылася яшчэ 13 сьнежня 2012 года. «Ён загінуў у аўтакатастрофе, але я не хачу ніякага розгаласу», — сказала карэспандэнту Свабоды ўдава Арцёма Грыбкова Сьвятлана.

Цётка Грыбкова Людміла пацьвердзіла факт сьмерці пляменьніка і сказала, што падрабязнасьцяў сама ня ведае.

Па жаданьні сваякоў Арцёма Грыбкова яго пахавалі на радзіме ў Карэліцкім раёне.


Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 г. у Карэлічах. Вучыўся ў Менскім каледжы лёгкай прамысловасьці, мастацкай вучэльні ў Міры.

У 2008 г. закончыў вучэльню будаўнікоў у Карэлічах.

У палітычных партыях і рухах ня ўдзельнічаў.

Працаваў на розных працах на рабочых спэцыяльнасьцях.

На момант зьняволеньня працаваў у гандлёвым цэнтры «Гіпа» грузчыкам і прасаўшчыком гідраўлічнага прэсу.

Быў затрыманы 19 сьнежня 2010 г. на плошчы Незалежнасьці пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў.

У СІЗА ў Жодзіне адбыў 10 сутак.

12 студзеня зь месца працы Грыбкова забралі ў СІЗА на Валадарскага.

Потым вызвалілі і затрымалі другі раз, трымалі ў СІЗА КДБ.

Абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Грыбкова на 4 гады пазбаўленьня волі з прымусовым лячэньнем ад алькагалізму. Адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі № 2.

Вызвалены з калёніі 13 жніўня 2011 году. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international