Палітвязень Васіль Парфянкоў вызваляецца 9 лютага

2013 2013-02-08T11:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Першым у гэтым годзе на волю з-за кратаў  выходзіць удзельнік “Плошчы-2010” палітвязень Васіль Парфянкоў. У яго 9 лютага заканчваецца тэрмін зняволення. Адбывае пакараньне ў СІЗА г.Баранавічы.

Падчас выбараў-2010 Васіль актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева, збіраў подпісы за яго, праводзіў агітацыю. Удзельнік Плошчы-2010.

Парфянкова затрымалі ў Менску 4 студзеня 2011 г. па падазрэнні ў датычнасці да “масавых беспарадкаў” 19 снежня 2010 г. Праз трое сутак  ён апынуўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага як фігурант крымінальнай справы па арт.293 Крымінальнага кодэксу.

А ўжо 17 лютага 2011 г. Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля на 4 гады калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калоніі г. Ворша. З 17 па 27 ліпеня прабыў у штрафным ізалятары “за парушэньне формы вопраткі”. 11 жніўня 2011 г. быў памілаваны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і вызвалены. Але ненадоўга.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 г. і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

Праваабаронцы адзначалі, што калі ў снежні 2013 года разглядалася пытанне пра магчымасць ўмоўна-датэрміновага вызвалення, то яму было адмоўлена менавіта на той падставе, што ён не стаў на шлях выпраўлення і парушае правілы адбывання пакарання. Дарэчы, за ўвесь гэты час, наколькі нам вядома, ён не змог нават патэлефанаваць дадому родным, і ягоныя стасункі са светам былі толькі праз ліставанне і праз сустрэчы з адвакатам.

Сёлета чакаецца таксама вызваленне яшчэ двух палітвязняў: Паўла Севярынца і Зміцера Дашкевіча.

Біяграфія Васіля Парфянкова

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international