У 2012 годзе Мінюст адмовіў у рэгістрацыі 19 грамадскім аб'яднанням і двум партыям

2013 2013-02-08T09:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minjust.jpg

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі ў 2012 годзе 19 грамадскім аб'яднанням. Пра гэта паведаміў 7 лютага на прэс-канферэнцыі міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі.

Мінюст адмовіў у рэгістрацыі двум палітычным партыям - Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускай камуністычнай партыі працоўных.

Міністр растлумачыў, што ініцыятары стварэння грамадскіх аб'яднанняў не вельмі стараліся і рыхтаваліся да мерапрыемстваў, якія неабходна правесці па заканадаўству для заснавання грамадскіх аб'яднанняў. «Як вынік, пры праверцы дакументаў выяўляюцца недакладныя звесткі: або аб заснавальніках, альбо аб ходзе мерапрыемства, на якім прымалася рашэнне аб стварэнні», - сказаў Алег Сліжэўскі.

Пры гэтым ён адзначыў, што Мінюст ва ўсіх выпадках прымае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі на падставе норм закона. «Тут няма магчымасці чыноўніку па сваёй капрызе зарэгістраваць альбо адмовіць у рэгістрацыі», - адзначыў міністр.

У выпадку нязгоды з пазіцыяй Мінюста, адзначыў міністр, заснавальнікі могуць звярнуцца ў суд і абскардзіць рашэнне рэгіструючага органа.

Міністр юстыцыі таксама паведаміў, што па выніках мінулага года ў Беларусі з'явілася 111 новых грамадскіх аб'яднанняў. Таксама ў 2012 годзе было зарэгістравана 4 саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў. Што тычыцца партый, то было зарэгістравана 29 новых аргструктур.

Усяго па стане на 1 студзеня 2013 года было зарэгістравана 15 палітычных партый, 2477 грамадскіх аб'яднанняў, 139 фондаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international