На саміце ЕС не будзе абмяркоўвацца пытанне аб статусе Уладзіміра Макея

2013 2013-02-08T09:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/makej.jpg
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Удзельнікі двухдзённага саміту Еўрапейскага савета, які адкрыўся ў Бруселі 7 лютага, не будуць абмяркоўваць беларускае пытанне і статус міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Пра гэта БелаПАН паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

"Еўрапейскі савет сфакусіруецца на наступным доўгатэрміновым бюджэце Еўрасаюза і пытаннях "арабскай вясны". Беларусь у парадак дня саміту не ўключана", — сказала Качыянчыч.

Паводле яе слоў, не будзе абмяркоўвацца і пытанне аб змяненні статусу Уладзіміра Макея, які на гэты момант знаходзіцца ў спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю.

"Нашы абмежавальныя меры перыядычна абмяркоўваюцца і пераглядаюцца. Але на гэты момант няма ніякіх змяненняў адносна статусу Макея", — падкрэсліла Качыянчыч.

Напярэдадні саміту ў інтэрв`ю "Радыё Свабода" дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс паведаміў, што падчас саміту можа быць узнятае пытанне аб выдачы ўязной візы на тэрыторыю Еўрасаюза кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства. На думку шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў, Макею трэба дазволіць уезд у ЕС, бо менавіта з кіраўніком МЗС трэба перш за ўсё гаварыць аб дэмакратызацыі краіны.

Нагадаем, Уладзімір Макей быў уключаны ў спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў 31 студзеня 2011 года. На той момант ён узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international