«Ідэалагічнае супрацьстаянне перарастае ў інфармацыю вайну»

2013 2013-02-08T09:42:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi-dyskusija.jpg

«А нянавісць да чыноўнікаў і супрацоўнікаў афіцыйных СМІ распальваюць менавіта недзяржаўныя журналісты і наведвальнікі тамтэйшых форумаў», - так характарызуе стан беларускай медыясферы Вадзім Гігін.

“Як пераадолець інфармацыйную вайну ў СМІ дзеля будучыні Беларусі?” – адказаць на гэта пытанне і паразважаць над часта барыкадным мышленнем прадстаўнікоў беларускіх СМІ на заклік “Ліберальнага клуба” у чацвер увечары ў гатэль "Еўропа" былі запрошаныя былы рэдактар “Камсамольскай праўды ў Беларусі” і вядомы блогер Віктар Малішэўскі, палітычны аглядальнік газеты “Беларусы і рынак” Паўлюк Быкоўскі ды галоўны рэдактар праўладнага часопісу “Беларуская думка” і адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін.

- Я не бачу ў беларускім грамадстве ніякай інфармацыйнай вайны. Калі мы выйдзем на вуліцу і спытаем каго-небудзь пра інфармацыйныя войны, змаганне і гэтак далей, нас у лепшым выпадку прымуць за вар’ятаў. Хоць, магчыма ў СМІ мы часта бачыў моцнае спрашчэнне сітуацыі, падачу толькі белага і чорнага, пераход на прамое цытаванне без якіх-кольвек крытычных каментарыяў.

Калі спытаць у саміх журналістаў, чаго ім не хапае для сапраўднай рознабаковай аналітычнай працы, яны скажуць, што не хапае экспертаў. Хоць, думаю, у экспертнай супольнасці на гэту сітуацыю кардынальна іншае меркаванне: проста добрыя эксперты не знаходзяцца ў секунднай даступнасці даць сапраўды трапны каментар, а многія супрацоўнікі журналісты ўжо даўно развучыліся па-сапраўднаму напружваць мышцы.

Гэта было бачна нават па нядаўняй прэсавай канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, дзе большую частку пытанняў ён задаў сам сабе, а не яму задалі зацікаўленыя супрацоўнікі СМІ. Склаўшы ўсе гэты фактары многія журналісты, на жаль, мяркуюць, што ніякай сапраўднай журналістыкі ў Беларусі няма і быць не можа. А гэта меркаванне сур’ёзна перашкаджае ім самім рыхтаваць прафесійныя матэрыялы.

Яшчэ боль перашкаджае абсалютнае закрытасць ад недзяржаўных СМІ афіцыйных органаў улады, ведамстваў, дзяржаўных арганізацый – вельмі цяжка працаваць, калі табе беспардонна адмаўляюць у самым галоўным – інфармацыі.

- Інфармацыйнае супрацьстаянне безумоўна заўважна, хоць гэта нельга назваць вайной. Проста абсалютная большасць дзяржаўных чыноўнікаў вельмі часта падзяляюць грамадска-палітычныя выданні на дзяржаўныя і апазіцыйныя, не пакідаючы месца незалежным. З такім падыходам часта сустракаюся, прадстаўляючы выданне, у якім сам працую.

Што датычыць надакучлівага падзелу ўладай усіх журналістаў на чэсны і нячэсных, то я падзяляю супрацоўнікаў СМІ па іншым крытэры: на журналістаў і прапагандыстаў. Падзел гэты ляжыць у сферы ўзроўню прафесійнасці працы таго ці іншага чалавека, адпаведнасці ягоных матэрыялаў асноўным прынцыпам журналісцкай працы.

Што датычыць канца інфармацыйнага змагання, то гэты працэс ніколі не надыдзе сам па сабе без глыбокага рэфармавання ўсяго грамадства. Вельмі доўгі час беларускія СМІ былі ні newspaper, а viewspaper – крыніцамі не інфармацыі, а чыіхсьці поглядаў. І перш за ўсё грамадства павінна запатрабаваць сапраўднай дасканалай інфармацыі.

– У Беларусі ідзе інфармацыйнае супрацьстаянне, якое перарастае ў фазу вайны падчас выбарчых кампаній. Калі ідуць выбары – у першую чаргу прэзідэнцкія – тое, што адбываецца ў СМІ можна смела называць сапраўднай вайной.

Адрозненнем гэтай вайны з’яўляецца мова нянавісці, якой асаблівым чынам карыстаюцца так званыя ананімныя каментатары на форумах, дзе няма ніякіх абмежаванняў. Пад гэта падводзіцца тэарэтычная база, што, нібыта, трэба даць магчымасць усім людзям выказаць любое меркаванне і гд. Прычым, распальваюць нянавісць менавіта незалежныя журналісты. Прыкладам такіх паводзінаў з’яўляецца Дзмітрый Лукашук з “Еўрапейскага радыё для Беларусі” і ягоная размова з журналісткай “Советской Белоруссии” Паповай.

Мы ў дзяржаўных СМІ ніколі не адсочваем тое, куды пайшоў гэты Лукашук, што рабіў і з кім. Не разумею, навошта і яму трэба было так рабіць. Аналагічны мярзотны выпадак – артыкул “Нашай нівы” пра магчымы ад’езд у Маскву вядучага АНТ Аляксандра Аверкава. (Што, дарэчы, апынулася праўдай, - Рэд).

“Сапраўдная вайна – паміж журналістамі і прапагандыстамі...”

Пасля кароткіх выступленняў запрошаным экспертам было прапанавана адказаць на пытанне зацікаўленай аўдыторыі. З-за таго, што дыскусія цягнулася больш за дзве гадзіны, прыводзім толькі найбольш цікавыя цытаты ўдзельнікаў.

– Не важна, хто з’яўляецца заказчыкам, калі заказчыкам не з’яўляецца чытач, - падкрэслівае Паўлюк Быкоўскі ў адказ на рэпліку Гігіна пра замежны заказ у недзяржаўных СМІ.

– Інфармацыйная вайна ідзе не паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ, сапраўдная вайна – паміж журналістамі і прапагандыстамі. І фронт тут не адзін, а значна і значна болей. Пачытаеш некаторыя сайты, дык ствараецца адчуванне, што ўсе апроч Саннікава – агенты КДБ. Часам чытаеш, што ўсе, хто жыве ў Беларусі – агенты КДБ проста таму, што яны тут жывуць. Палітыкі, журналісты – не важна. Гэта таксама вельмі сумна, – далучаецца да гутаркі заснавальнік інтэрнэт-парталу Tut.by Юрый Зісер.

– Самая вялікая праблема беларускай журналістыкі – адсутнасць доступу да сапраўднай інфармацыі. Прычым, як для недзяржаўных СМІ, так і для дзяржаўных. Адсутнасці магчымасці працаваць з фактамі – толькі нядаўні загад Аляксандра Лукашэнкі засакрэціў інфармацыю амаль па ста асноўных дзяржаўных ведамствах – знішчае ў рэпарцёраў нават жаданне шукаць аб’ектыўныя дадзеныя, – канстатуе сябра Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і вядучы ток-шоў “Форум” на тэлеканале “Белсат” Эдуард Мельнікаў.

– Менавіта беларуская ўлада сама ўвесь час актыўна навязвае грамадству тую ці іншую вайну. Кожны год мы чуе адусюль пра бітву за ўраджай, хоць суседнія з намі краіны займаюцца жнівом абсалютна спакойна. Калі ідзе мадэрнізацыя, то яна адбываецца іменем рэвалюцыі – з рабаўладальніцкімі дэкрэтамі і публічнымі поркамі чыноўнікаў. У нас будуюць хіба не самы вялікі ў свеце музей вайны, лінію Сталіна. Амаль у кожным выступленні Лукашэнкі мы чуем словазлучэнне “жэстачайшэ наказаць”, “як падчас вайны, мы ў атачэнні ворагаў”, - выказвае меркаванне журналіст выдання “Газета.ru” Дзяніс Лаўнікевіч.

Апроч непасрэднай тэмы круглага стала ў дыскусіі была ўзнятая вялізная колькасць іншых пытанняў, большасць з якіх былі накіраваныя зазвычай недасягальнаму ў простым жыцці Вадзіму Францавічу.

Скончылася ж афіцыйная частка сустрэчы пасля таго, як на хвалі ўздыму тэмы журналісцкай этыкі адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў і па сумяшчальніцтву галоўны рэдактар “Беларускай думкі” паведаў прысутным пра выдатную сумесную з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і шведскім інстытутам FOJO навучальную праграму. Безумоўна забыўшы ўзгадаць, што афіцыйны журналісцкі саюз у экстраным парадку спыніў удзел у ёй яшчэ мінулым летам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international