10 сутак за флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя

2013 2013-02-07T19:04:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzmitry-silczanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Сільчанка

Дзмітрый Сільчанка

Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска.

Лідар "Альтэрнатывы" Алег Корбан паведаміў, што сёння актывістаў арганізацыі выклікалі ў РАУС на прафілактычную размову. З'явіўся толькі Дзмітрый Сільчанка, астатнія адмовіліся ісці на сустрэчу без адвакатаў.

"Дзімітрыя сёння ў Савецкі РАУС выклікалі павесткай, на прафразмову. Пасля гэтага сувязь з ім знікла. Толькі што дзяжурны ў Савецкім РАУС па тэлефоне паведаміў, што Дзмітрыя вазілі ў суд, дзе прысудзілі 10 сутак. Ноччу яго накіруюць у ІЧУ, дзе ён будзе адбываць арышт", - адзначае Корбан. 

Нагадаем, 29 студзеня актывісты "Альтэрнатывы" правялі флэш-моб на тэму афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі. На агароджы каля Камароўскага рынка яны замацавалі імправізаваныя манекены, якія сімвалізавалі беспрацоўных, трымаючы ў руках плакаты: «Як і іншыя 1,5 мільёны беларусаў, я з’язджаю на працу ў Маскву», «Улада мяне не заўважае», «Я нічога не магу купіць на гэтым кірмашы».

Флэшмоб на тэму афіцыйнага беспрацоўя у Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international