Магілёўская аб’яднаная дэмакратычная кааліцыя зьбіраецца 25 сакавіка правесьці ў Магілёве шэсьце ды ўрачысты мітынг, прымеркаваныя да 89-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

2007 2007-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведная заява пададзеная і зарэгістраваная ў прыёмнай старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Віктара Шорыкава.

Заяву падпісалі дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў, кіраўнікі рэгіянальных арганізацыяў партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Ўладзімер Шанцаў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юры Новікаў ды кіраўнічка незалежнага прафсаюзу радыё-электроннай прамысловасьці Галіна Лісіцына. Пад заявай паставілі свае подпісы партыйныя актывісты Віталь Макаранка, Сяргей Стральцоў ды Ірына Качарова, паведаміла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства