Арганізатары Міжнароднай кніжнай выставы забаранілі прэзентацыю рамана Някляева

2013 2013-02-06T18:47:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева мусіла адбыцца сёння, у першы дзень Міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску. На стэндзе Польскай амбасады ладзіцца прэзентацыя кніг-фіналістаў літаратурнай прэміі імя Гедройца.

Па словах супрацоўнікаў Польскай амбасады, да іх падышлі арганізатары выставы і забаранілі прэзентаваць кнігу Някляева.

Тады прэзентацыя пачалася імправізавана, проста перад стэндам пасольства. Але ў хуткім часе да вядучага, паэта Андрэя Хадановіча, падышлі супрацоўнікі аховы і далі пяць хвілін на згортванне імпрэзы.

У дадатак на стэндзе кнігарні «Логвінаў» арганізатарамі выставы была забароненая аўтограф-сесія Уладзіміра Някляева.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international