У Нараўлянскім раёне апазіцыянераў аштрафавалі за ўезд у радыяцыйную зону

2013 2013-02-06T10:45:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты выпісалі кару жыхарам Мазыра за тое, што яны прыехалі дапамагчы ветэрану вайны, які жыве ў адселенай вёсцы ў радыяцыйнай зоне Нараўлянскага раёна. Гэта на паўночным усходзе Беларусі, на Мазырскім Палессі.

Адам Рагавец добра вядомы ў Мазыры. Ён часта грае на гармоніку ў цэнтры горада, ля ўваходу на рынак. Яму пад 90 гадоў, прайшоў вайну, жыве адзін у адселенай вёсцы. Ніякіх выгод у хаце няма. Нават электрычнасць вымкнулі паводле пастановы мясцовых улад. Іншых жыхароў у вёсцы таксама няма.

Жыхары Мазыра 27 студзеня наведалі Рагаўца ды прывезлі прадукты і абутак. Яны збіраліся таксама ўцяпліць дом і насекчы дроваў.

Каб сабраць больш патрэбнага, людзі стварылі форум на гарадскім сайце. Пасыпаліся прапановы дапамогі. Чарговы выезд да Рагаўца быў прызначаны на 3 лютага.

Але прыехаўшы чарговы раз у закінутую вёску, валанцёры ўбачылі там міліцэйскі УАЗік. Ля дома ветэрана гасцей сустрэлі супрацоўнікі міліцыі. Угледзеўшы ў хлопцах небяспечных правапарушальнікаў, супрацоўнікі міліцыі забралі двух з іх у Нараўлянскі РАУС. Там на затрыманых склалі пратаколы паводле часткі 2 артыкула 16/03 КоАП Беларусі «Парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія падпалі пад радыеактыўнае забруджванне».

Суд над маладымі людзьмі, адзіным злачынствам якіх было жаданне дапамагчы самотнаму ветэрану вайны, пройдзе ў Мазыры бліжэйшымі днямі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international