viasna on patreon

Брэст: у справе абароны гонару і годнасці незалежнай журналісткі чакаецца лінгвістычная экспертыза

2013 2013-02-06T09:24:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Падчас чарговага судовага паседжання па зыску незалежнай журналісткі Міланы Харытонавай да карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча абодва бакі заявілі пра хадайніцтва, каб была прызначана экспертыза тэксту, што з’яўляецца прадмет ам разгляду. 

Розніца палягае ў тым, што Мілана Харытонава прапануе даручыць лінгвістычную экспертызу дасведчанай і незалежнай асобе, якая мае адпаведную ліцэнзію. У той жа час адказчык Уладзімір Міневіч жадае, каб экспертыза была праведзена спецыялістамі філалагічнага факультэту Брэсцкага дзяржаўнага універсітэту. Да гэтага пытання суд мае намер вярнуцца на наступным паседжанні, што прызначана на 7 лютага.

Нагадаем, што Харытонава спрабуе абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, пасля таго як на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў Брэста летась былі змешчаныя абразлівыя ў дачыненні да яе выказванні ананімнага аўтара. Незалежная фотажурналістка падала ў міліцыю заяву з просьбай знайсці і пакараць асобу, якая пакідала допісы. Высветлілася, што іх аўтарам быў Уладзімір Міневіч, які працуе ў газеце “Брестский вестник”, заснаванай мясцовым гарвыканкамам. Акрамя абвяржэння зробленых у каментарах высноваў, Мілана Харытонава патрабуе ад карэспандэнта дзяржаўнай газеты 3 мільёны рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай маральнай шкоды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства