Беларусь ідзе па шляху звужэньня сььферы ўжывання пакараньня сьмерцю

2007 2007-03-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым заявіў сёння, 7 сакавіка, старшыня “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” краіны Генадзь Навіцкі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам яго візіту ў Рым.

Спікер паведаміў, што на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ Андрэа Рыгоні, якая адбылася падчас візіту, абмяркоўвалася пытанне аб адмене пакарання смерцю на тэрыторыі Беларусі ў якасці адной з умоў аднаўлення статусу спецыяльна запрошанай у ПАРЕ для беларускай парламенцкай дэлегацыі. Генадзь Навіцкі нагадаў Андрэа Рыгоні, што ў Беларусі пакаранне смерцю можа быць скасаванае толькі шляхам рэферэндуму. Разам з тым ён нагадаў суразмоўцу, што наша дзяржава дэманстравала ў апошнія гады значныя тэмпы памяншэння колькасці смяротных прысудаў (у 1998 годзе іх было вынесена 47, у 1999 – 13, у 2003 – 4, у 2005 і 2006 – па два).

Генадзь Навіцкі адзначыў, што ў беларускім Крымінальным кодэксе была ў два разы скарочаная колькасць артыкулаў, якія прадугледжваюць магчымасць вынясення вышэйшай меры пакарання. Акрамя таго, у заканадаўстве краіны за пакараннем смерцю быў замацаваны статус часовай меры, паведаміла прэс-служба Хартыі-97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international