Ад бярозаўскага актывіста патрабуюць аплаціць суд над ім

2013 2013-02-05T16:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ashurak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадска-палітычны актывіст з гораду Бярозаўка Вітольд Ашурак атрымаў дзіўнае ўведамленне з Лідскага раённага суду. Калі Вітольд Ашурак патэлефанаваў туды – яму паведамілі, што ён мусіць заплаціць 150 тысяч беларускіх рублёў за судовыя выдаткі, якія панёс Свіслацкі раённы суд. Напомнім, што 27 кастрычніка мінулага году Ашурак быў затрыманы за тое, што ў час Дня памяці паўстанцаў 1863 году трымаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў асуджаны Свіслацкім судом да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней ён у належны тэрмін заплаціў грошы за харчаванне ў час зняволення. Цяпер жа ад Ашурка на падставе незразумела чаго патрабуюць плаціць за вядзенне судовага працэсу.

Гэта ўжо не першы выпадак дзіўнага пераследу грамадскага актывіста. Зусім нядаўна яму прыйшоў афіцыйны ліст у якім паведамлялася, што ён мусіць заплаціць 78 тысяч беларускіх рублёў за ўтрыманне пад арыштам у снежні 2010 году. Тады Вітольд Ашурак быў затрыманы на плошчы і быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту, праз два гады ад яго запатрабавалі заплаціць незразумелую пеню за ўтрыманне на “сутках” паводле пераразліку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international