Палітвязень Пракапенка: Халодны цэх, бранхіт і «Папулярная механіка»

2013 2013-02-05T12:42:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Асуджаны ў «справе анархістаў» 22-гадовы гарадзенец ўвечары 4 лютага патэлефанаваў дадому.

Арцём Пракапенка каля 10 хвілінаў размаўляў з маці. «Ён толькі што званіў нам! – распавла Віялета Пракапенка «Белсату». – Сёння першы дзень, як ён выйшаў на працу ў цэх пасля хваробы. Да гэтага ён тыдзень ляжаў з бранхітам. Але не да канца яшчэ ачуняў».

Паводле Арцёма, у камеры і ў цэху вельмі халодна. Праз гэта ў шклоўскай калоніі захварэлі шмат вязняў. Хлопец папрасіў маці даслаць яму вітаміны.

«У астатнім, сказаў, усё ў яго па-ранейшаму, – працягвае маці зняволенага. – Чытае часопіс «Папулярная механіка». Раней не захапляўся ёю, а цяпер просіць яму выпісваць. Голас быў бадзёры. На развітанне сказаў мне: «Мама, я ведаю, усё скончыцца добра».

Арцём Пракапенка нарадзіўся ў Горадні. Пасля сканчэння школы паступіў у філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту ў Бабруйску. 18 траўня 2011 года разам з сябрамі Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакаранне прыхільнікі анархісцкага руху атрымалі за тое, што кінулі бутэлькі з запальнаю сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Арцём Пракапенка застаецца ў калоніі № 17 Шклова Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international