У Баранавічах адбылася агульнанацыянальная дыктоўка (фота)

2013 2013-02-04T20:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-dykt-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія прадстаўнікі грамадскасці і аматары роднага слова 3 лютага прынялі ўдзел ў VI Усеагульнай беларускай дыктоўцы, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў “літоўскага Марата”, правадыра паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага.

Раней мы паведамлялі, што Баранавіцкі аддзел культуры не даў памяшканне гарадской бібліятэкі для правядзення гэтай культурніцкай імпрэзы. Таму мерапрыемства, у якім прыняло ўдзел 18 чалавек, адбылося ў памяшканні ПУП “Цэнтр Рунь” па вуліцы Брэсцкая. Тэкст дыктоўкі – гэта адзін з “Лістоў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, які дыктавала Анжаліка Камбалава. Усе ўдзельнікі свята прыгожага пісьменства не толькі праверылі свае веды па беларускай мове, але і атрымалі ў падарунак каляровую паштоўку з выяваю Кастуся Каліноўскага. А самыя маладыя ўдзельніцы свята роднай мовы былі ўзнагароджаны яшчэ і кнігай Зміцера Санько “Асобы, якія тварылі гісторыю”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international