Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну

2013 2013-02-05T10:39:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-gist-dom-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі звярнуўся з адкрытым лістом да начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама, у якім просіць даць яму дазвол размаляваць помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Такая ідэя ўнікла ў заяўніка пасля таго, як ён убачыў на вуліцах Пралетарскай і Кірава дамы, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі, але якія пры гэтым размаляваныя (ФОТА)

«Усё так ярка і прыгожа, у адпаведнасці з законам аб ахове гістарычнай і архітэктурнай спадчыны, вядома, навошта нам шэрая сцяна – замалюем і будзе прыгожа, трэба, мусіць, размаляваць увесь горад. Напэўна, дазвол уладаў ёсць. А іншы дом, помнік гісторыі, наогул знесці можна - месца прывабнае для інвестараў, і пабудаваць маналітны дом у дзесяць паверхаў. Колькі грошай дзяржава атрымае? Можа, і да рук чыноўнікаў некалькі кватэр прыліпне», - напісаў актывіст у адкрытым лісце.

Ён просіць «у мэтах прыцягнення замежных інвестыцый і турыстаў, і для стварэння пазітыўнага ўспрымання краіны ў цэлым, выкарыстоўваючы напрацаваныя навыкі па расфарбоўцы сцен дамоў па вуліцах Пралетарскай і Кірава» дазволіць яму размаляваць «шэры, змрочны, непрыгожа выглядаючы на фоне царквы і парка помнік Леніну».

Кастусь Жукоўскі абяцае аплаціць усе выдаткі па распрацоўцы праектнай каштарыснай дакументацыі і правядзенню працы.

Ён дадае, што на помніку Леніну размешчана такая ж таблічка, як і на размаляваных дамах (пра тое, што яны з'яўляюцца помнікам гісторыі).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international