viasna on patreon

Пашкоджана пляцоўка Мілавідскага помніка ў гонар паўстанцаў 1863 года

2013 2013-02-05T10:29:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milavidy-pomnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

П’яны кіроўца пашкодзіў пляцоўку ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) у гонар паўстанцаў 1863 года. У нецвярозым стане ён урэзаўся на машыне ў земляны насып і моцна разбурыў яго. Удар быў такі моцны, што груды зямлі пераваліліся на другі бок насыпа. Сам камень-валун з шыльдаю і бетонная падушка не пацярпелі.

 – Мы будзем збіраць подпісы і прасіць кіраўніцтва Мілавідскага сельскага савета як мага хутчэй адрамантаваць пашкоданую пляцоўку і каталіцкую капліцу, якая знаходзіцца ў плачэўным стане, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

 

Фота: разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства