Гары Паганяйла пра даклад МЗС: Я павінен пахваліць МЗС за праведзеную працу

2013 2013-02-05T10:02:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь падрыхтавала даклад «Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе», - паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС.
Мэта дакладу - прыцягнуць увагу да парушэння правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да "развітых дэмакратый", прадэманстраваць на канкрэтных фактах невыкананне імі сваіх міжнародных прававых абавязацельстваў.

Дадзены даклад з'яўляецца пацвярджэннем, што ў сферы правоў чалавека няма і не можа быць эталонных дзяржаў. Усе краіны павінны пастаянна ажыццяўляць сістэмную працу ў гэтай галіне з улікам спецыфікі свайго палітычнага і гістарычнага шляху, забяспечваючы максімальна высокі ўзровень абароны правоў чалавека...

Беларускі бок з заклапочанасцю адзначае негатыўную тэндэнцыю, калі адносіны паміж дзяржавамі ў сферы правоў чалавека фармуюцца не па прынцыпу роўнасці партнёраў, якія маюць адну канчатковую мэту - дабрабыт сваіх грамадзян, - а на аснове дыктату, ціску і навязвання «адзіна правільнай» кропкі гледжання.

Кіраўнік юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла прагледзеў амаль 50 старонак даклада і пракаментаваў дзеянні МЗС наступным чынам:
 -Я ўважліва прагледзеў даклад і павінен пахваліць МЗС за праведзеную працу. Публікацыя такога дакладу, спадзяюся, азначае, што МЗС заклапочаны станам правоў чалавека ў свеце, што ён разумее, што захаванне правоў чалавека не толькі статутная мэта ААН, але і кожнай краіны, закліканай ажыццяўляць светапарадак, у якім паважаюць прынцыпы і стандарты правоў чалавека.
Такое стаўленне міністэрства да неабходнасці вывучэння і апублікавання фактаў парушэння правоў чалавека ўсяляе ў мяне глыбокую надзею, што і ўнутры Беларусі гэтым пытанням будзе нададзена самая пільная ўвагуа ўсіх дзяржструктур.
З іншага боку, вядома, усе мы памятаем, што адпаведныя справаздачы міністэрства аб выкананні стандартаў правоў чалавека ў Беларусі, што накіроўваюцца ў ААН і іншыя інстанцыі ад імя дзяржавы, адсылаліся не ў час, альбо не адсылаліся наогул, альбо былі залакіраваныя такім чынам, быццам бы ў краіне не існуе праблемаў з правамі чалавека. Гэта адбывалася ў той час, як нацыянальныя праваабарончыя арганізацыі накіроўвалі ў міжнародныя структуры дыяметральна супрацьлеглыя паведамленні, поўныя пацверджаных фактаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international