Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2013 2013-02-05T08:42:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, а таксама аб тым,  як Асамблея няўрадавых арганізацый правяла штогадовую цырымонію ўзнагароджання выдатных прадстаўнікоў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці".

“Падзея тыдня”: на мінулым тыдні Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на штрафы за іх фотаздымак у інтэрнэце з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага. У той жа дзень у Наваполацку за такую ж фотаакцыю салідарнасці быў вынесены яшчэ адзін мільённы штраф. Гэтыя
рэзанансныя судовыя рашэнні толькі ўзмацнілі хвалю салідарнасці з праваабаронцамі.

Госця рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - лідэрка жаночага руху ва Украіне Любоў Максімовіч. Яна абмяркоўвае праблемы гендэрнай дыскрымінацыі.

У музычных паўзах гучаць песні гурта “Індыга”

Слухаць выпуск: 

 

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-06/2013-02-05_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international