Ярмошына заявіла, што сельсаветы могуць скасаваць

2013 2013-02-04T14:53:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Паводле яе словаў, магчымасць ліквідацыі сельскіх і пасялковых саветаў абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай змяненню выбарчага заканадаўства.

Падчас інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь-1" старшыня ЦВК заявіла, што скасаванне сельскіх саветаў магчымае, бо там "вельмі цяжка знайсці будучых кандыдатаў у дэпутаты і забяспечыць потым работу гэтых прадстаўнічых органаў, якія валодаюць даволі невялікімі паўнамоцтвамі".

Апошнія выбары ў мясцовыя саветы у Беларусі праводзіліся ў 2010 годзе. Тады абіраліся дэпутаты ў 1288 сельскіх (15342 дэпутаты) і 56 пасялковых (754) саветах.

Наступныя выбарыя запланаваныя на 2014 год. Па словах Ярмошынай, усе змены ў выбарчае заканадаўства павінны завяршыцца да сярэдзіны лістапада 2013 года, каб ужо ў снежні распачаць падрыхтоўку да новай выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international