Мікалаю Статкевічу абмяжоўваюць перадачы

2013 2013-02-04T13:07:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме, надалей падлягае рознага кшталту абмежаванням, ды ўзмоцненаму рэжыму ўтрымання. Скарыстаўшыся першай за ўвесь год магчымасцю перадаць мужу пасылку, жонка палітычнага вязня Марына Адамовіч пераканалася, што самыя звычайныя прадукты, па невядомых і незразумелых для яе прычынах, не былі перададзены Статкевічу:

- Тое, што абсалютна лагічна было перадаваць у пенітэнцыярнай сістэме, яны якраз такі абрэзалі: амаль усю агародніну, усю зеляніну. Проста чалавек, які паўтара года не еў увогуле ні агародніны, ні садавіны страціў адзіную мажлівасць. Чаму, напрыклад, можна памідоры, а нельга капусту і моркву, для мяне гэта загадка. Усё, пра што ён пісаў у сваім лісце, усё абрэзалі.

Адміністрацыя калоніі тлумачыць гэта нейкімі санітарнымі правіламі, хаця па словах Марыны Адамовіч, зусім нелагічна забараніць перадачу мёду, але дазволіць перадаваць цукеркі. Пры гэтым яна адзначыла, што Мікалай Статкевіч увогуле ніколі ні на што не скардзіцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international