У Бялынічах нагадалі пра палітвязняў (фота)

2013 2013-02-02T10:52:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bial-palitviazni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія грамадскія актывісты 31 студзеня і 1 лютага распаўсюдзілі ў гарадскім пасёлку некалькі дзесяткаў інфармацыйных матэрыялаў пра беларускіх палітвязняў, выдадзеных пры дапамозе Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

“Усяго было распаўсюджана некалькі дзесяткаў інфармацыйных матэрыялаў пра беларускіх палітвязняў, якія сёння знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Распаўсюджвалі мы іх у крамах нашых прыхільнікаў –  бялыніцкіх сяброў Руху БНФ “Адраджэнне”. Дарэчы, у гэтых крамах пастаянна распаўсюджваецца і незалежная прэса, як рэгіянальная – газеты “Рэгіён”, “Паходня”, Магілёўскі выбар”, - так і разнастайныя рэспубліканскія дэмакратычныя выданні. Пэўная частка інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязняў разышлася таксама і ў аграгарадку Вялікая Машчаніца.

Неабходна адзначыць, што бялынічане з цікавасцю аднесліся да лёсу беларускіх палітвязняў. Інфармацыйныя матэрыялы пра іх разышліся літаральна за дзень. Будзем спадзявацца, што большая інфармаванасць у гэтым пытанні дапаможа людзям вызначыцца і часцей выказваць салідарнасць з палітзняволенымі”.

Па словах бялыніцкіх грамадскіх актывістаў, у лютым і сакавіку гэтага года ў гарадскім пасёлку будуць праведзены чарговыя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international