«Малады фронт» прапанаваў фармат сьвяткаваньня Дня Волі

2007 2007-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня і ўчора на допыты на справе незарэгістраванага «Маладога фронту» былі выкліканыя пяцёра маладзёнаў – Кацярына Галіцкая, Павал Драздоў, Алена Макарэвіч, Кацярына Краснова і Алесь Віткевіч. Усіх іх выклікаюць у пракуратуру па справе, што была заведзеная 4 лютага супраць Зьмітра Хведарука і Алега Корбана. Сьледчыя цікавіліся ў маладзёнаў асабістымі кантактамі з Хведаруком і Корбанам, а таксама дзейнасьцю арганізацыі. Юнакоў звычайна выклікаюць на допыты праз дэканаты навучальных установаў, у якіх яны навучаюцца.

Нагадаем, што летась, калі крымінальныя справы ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі былі заведзены на Зьмітра Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сержука Лісічонка і Алега Корбана, дзясяткі допытаў прайшлі па ўсёй краіне. Таму «маладафронтаўцы» мяркуюць, што на гэтым выклікі маладзёнаў у пракуратуру ня спыняцца. Зьміцер Хведарук, які ўчора адсьвяткаваў дзень нараджэньня, мяркуе, што раней, чым летам, судовы працэс па іхняй справе не пачнецца.

«Маладафронтаўцы» ж пакуль рыхтуюцца да вулічных акцыяў 25 сакавіка. Як паведаміў Барыс Гарэцкі, «Малады фронт» рыхтуе таксама акцыі, якія будуць папярэднічаць Дню Волі. Так, «МФ» зьбіраецца падтрымаць прадпрымальнікаў 12 сакавіка, 15 сакавіка адзначыць Дзень канстытуцыі, а таксама паўгоду зьняволеньня Зьмітра Дашкевіча. Гэтыя даты «маладафронтаўцы» зьбіраюцца адзначыць вывешваньнем нацыянальных сьцягоў, а таксама невялікімі пікетамі і раздачай улётак.Пакуль аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі ня вызначыўся з фарматам правядзеньня вулічных акцыяў, «Малады фронт» прапанаваў свае варыянты. Яны прапаноўваюць распачаць сьвяткаваньне мітынгам на Кастрычніцкай плошчы і працягнуць шэсьцем на плошчу Незалежнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international