Арыштаваны наклад рэгіянальнай газэты “Вольны горад”

2007 2007-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэгіёнах Беларусі распачаліся затрыманьні распаўсюднікаў незалежных выданьняў. Плянавую апэрацыю міліцыі і спэцслужбаў экспэрты называюць вынікам дзейнасьці ў краіне новага Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле новага закону, незалежным журналістам пагражаюць штрафы, а газэтам – закрыцьцё.

Як паведамляе Радыё Свабода, другога сакавіка на расейска-беларускай мяжы арыштаваны ўвесь наклад апошняга нумару крычаўскай рэгіянальнай незарэгістраванай газэты “Вольны горад”. Да сёньня выданьне знаходзіцца ў Клімавіцкім раённым адзьдзеле міліцыі.

Актывізавалася дзейнасць міліцыянтаў і спэцслужбаў, якія сочаць за выданьнем і распаўсюдам недзяржаўных СМІ і на Берасцейшчыне. Старшыня абласной філіі партыі БНФ Юрась Губарэвіч паведамляе, што пратаколы ў гэтыя дні складзеныя на двух чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international