У Мінску прайшоў устаноўчы з'езд мінскай гарадской арганізацыі БХД

2013 2013-02-01T13:02:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bkhd.jpg

У Мінску 31 студзеня прайшоў устаноўчы з’ездграмадска-асветнага аб’яднання «Рух «Беларускія хрысціянскія дэмакраты».

 «Дзейнасць арганізацыі будзе распаўсюджвацца на тэрыторыю Мінска. Праз афіцыйную рэгістрацыю мы хочам легалізаваць дзейнасць мінскай гарадской арганізацыі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», — паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, ход устаноўчага сходу здымаўся на відэакамеру, каб пры неабходнасці пацвердзіць Мінюсту факт таго, што мерапрыемства праходзіла ў рэальнасці. «Прычыны, па якіх можна адмовіць у рэгістрацыі арганізацыі, мне ўявіць вельмі цяжка», — сказаў Садоўскі.

 

Старшынёй аб’яднання абрана Галіна Каржанеўская.

 

У 2009 годзе аргкамітэт БХД праводзіў два ўстаночыя з’езды партыі, аднак у абодвух выпадках Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі. У сувязі з пагрозай прымянення да актывістаў БХД артыкула 193–1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а таксама немагчымасцю ў сучасных умовах зарэгістраваць палітычную партыю аргкамітэт прыняў рашэнне рэгістраваць свае рэгіянальныя структуры як грамадскія арганізацыі. Адпаведныя спробы ўжо рабіліся ў Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, аднак былі беспаспяховымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international