Грамадскай дыскусіі ў Магілёве не атрымалася

2013 2013-02-01T12:55:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будаўніцтва новага дома ў мікрараёне “Юбілейны” адбудзецца, няглядзячы на пратэсты мясцовых жыхароў.

Учора, 31 студзеня, жыхары мікрараёна сабраліся ў сярэдняй школе №31, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і абмеркаваць найбольш войстрыя пытанні, якія ў іх узніклі ў сувязі з узвядзеннем новай высоткі.

На сустрэчы прысутнічала каля 80 чалавек, а таксама пяць прадстаўнікоў ад гарвыканкама і забудоўшчыка. На грамадскае абмеркаванне мясцовыя ўлады пайшлі толькі пасля таго, як праціўнікі будаўніцтва звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Людзі прасілі, каб будоўлю перанеслі на 30 метраў. У гэтым выпадку будзе захаваны бярозавы гаёк, і новы дом не будзе затуляць святло бліжэйшым “хрушчоўкам”.

Галоўны архітэктар вобласці Дзмітрый Дуднічэнка адказаў на ўсе аргументы мясцовых жыхароў, нязгодных з будоўляй, сваімі контраргументамі. Маўляў, што бярозавы гаёк не з’яўляецца паркам, праблемы з аўтатранспартам існуюць у кожным раёне горада, а ў бліжэйшай школе вучыцца менш дзяцей, чым па ўстаноўленых нарматывах.

Прысутны на грамадскіх слуханнях грамадскі актывіст Валадар Цурпанаў адзначыў, што грамадскія слуханні нагадвалі больш дзяржаўны маналог.

“Чыноўнікі напрыканцы сустрэчы сказалі, што яны сустрэліся з мясцовымі жыхарамі з-за таго, што было выклікана шмат пратэстаў у сувязі з будаўніцтвам новага дома. Яны хацелі праінфармаваць людзей аб тым, што будзе пабудавана на гэтым месцы. Я так зразумеў, што ніхто і не хацеў прыслухоўвацца да пазіцый абураных жыхароў і рабіць нейкія саступкі. Грамадскімі слуханнямі гэта назваць вельмі складана”, - гаворыць Валадар Цурпанаў.

Паводле чыноўнікаў, грамадскія слуханні перад узвядзеннем дома не праводзіліся, бо закон дазваляе гэтага не рабіць у выпадку, калі вызначаная тэрыторыя ўключана ў план развіцця горада.

Трэба адзначыць, што першая шматпавярховая высотка мусіць паўстаць у жніўні 2013 года. Пасля яе прадугледжана ўзвядзення яшчэ трох такіх жа дамоў на месцы бярозавага гайка, які паводле мясцовых жыхароў на дадзены момант налічвае 560 дрэваў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international