Баранавічы: Мікалай Чарнавус уздымае праблему жыхароў вёскі Русіны

2013 2013-02-01T11:39:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusiny-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў ліст з подпісамі грамадзян вёскі Русіны Баранавіцкага раёна ў Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам.

 – Гарадскі транспарт не ходзіць у вёску Русіны, нягледзячы на тое, што яна даўно ўвайшла ў рысу горада Баранавічы. Хворым у бальніцу і вясковым дзецям на гурткі ды секцыі прыходзіцца дабірацца, хто як можа. – Гэтае пытанне не аднойчы ўздымалася перад уладамі розных узроўняў, але беспаспяхова, – даводзіць Мікалай Чарнавус.

Таму Мікалай Чарнавус просіць Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса № 1 да вёскі Русіны, каб жыхарам вёскі і гараджанам мець добрую камунікацыю і палёгкія стасункі. Адначасова заўнік і падпісаўшыяся грамадзяне просяць зрабіць для іх дзяцей бясплатны праезд на секцыі і гурткі ў дзяржаўныя ўстановы дадатковай адукацыі і выхавання.

Да заявы прыкладзены 81 подпіс жыхароў вёскі Русіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international