Падтрымалі “Ланцуг салідарнасці”

2013 2013-02-01T09:37:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lanzug-salidarnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя актывісты з Менску Ігар Мажэйка і Алег Лісіцкі правялі фотаакцыю ў падтрымку гродзенскіх праваабаронцаў - Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Рамана Юргеля, а таксама  наваполацкіх актывістаў Сяргея Малашэнкава і Яўгена Парчынскага.

Юрыдычная абсурднасць гэтых беспрэцэдэнтных адміністрацыйных спраў выклікала вялікі грамадскі рэзананс - як у Беларусі, так і за межамі краіны.

"Падобнымі дзеяннямі беларускія ўлады яшчэ больш выразна дэманструюць рэальнае становішча з правамі чалавека ў краіне", - сказаў адзін з удзельнікаў фотоакции Ігар Мажэйка.

Нагадаем, 29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе былі разгледжаны скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. 5 студзеня суддзя Ленінскага раённага суда Віталь Ляцко асудзіў грамадскіх актывістаў да 15 базавых велічыняў штрафу (паўтары мільёны беларускіх рублёў) кожнага за фотаздымак у інтэрнэце, на якім гарадзенскія актывісты сфатаграфаваныя з партрэтамі палітзняволенага Алеся Бяляцкага. Скаргі пакінулі без задавальнення.

А 24 студзеня наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра вулічныя масавыя мерапрыемствы. 

У знак салідарнасці прадстаўнікі менскага офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” правялі 29 студзеня фотаакцыю ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў – сябраў “Вясны” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра БХК Рамана Юргеля – напярэдадні разгляду ў Гарадзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суду Ленінскага раёну Гародні.

ЖК.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international