Пракурор Бялыніцкага раёна раскрытыкаваў мясцовую міліцыю

2013 2013-02-01T08:46:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка выказаў незадаволенасць тым, супрацоўнікі мясцовага РАУС недапрацоўваюць у пэўных накірунках сваёй дзейнасці. Сваё меркаванне Міхаіл Андросенка выказаў у артыкуле “Ёсць над чым працаваць”, змешчаным у раённай газеце “Зара над Друццю” (№8 ад 30 студзеня 2013 года).

Пракурор адзначыў, што хоць агульная колькасць зарэгістраваных у 2012 годзе злачынстваў у Бялыніцкім раёне скарацілася на 124 у параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года і іх раскрывальнасць склала 71,8%, аднак колькасць забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў засталася на ўзроўні папярэдняга года: 3 і 4 адпаведна. Для невялікага Бялыніцкага раёна, безумоўна, гэта вельмі шмат. Міхаіл Андросенка выказаў меркаванне, што такая сітуацыя склалася з-за таго, што супрацоўнікамі Бялыніцкага РАУС не ў поўным аб’ёме прымаюцца меры па ўзбуджэнні крымінальных спраў па прафілактычных артыкулах Крымінальнага кодэкса, іх узбуджана толькі дзве. Пракурор адзначае, што “як паказаў аналіз забойстваў і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, зроблены яны ў большасці выпадкаў у стане алкагольнага ап’янення, на глебе асабістых непрыязных адносін. І некаторыя злачынствы пры належнай арганізацыі прафілактычнай работы, якая не праводзілася альбо ажыццяўлялася фармальна, можна было папярэдзіць”.

У якасці прыклада Міхаіл Андросенка прывёў выпадак, які адбыўся ў вёсцы Заполле Бялыніцкага раёна ў красавіку 2012 года, калі там у выніку сваркі быў забіты чалавек. Прычынамі і ўмовамі гэтага забойства, на думку пракурора, з’явілася тое, што пасля адбыцця пакарання забойца на ўлік у РАУС не быў узяты, прафілактычны агляд за ім не ажыццяўляўся. Дарэчы, як і за ахвярай злачынства, які без рэгістрацыі пражываў у ведамасным жыллі, нідзе не працаваў, злоўжываў алкагольнымі напоямі і неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

На думку пракурора, неналежна таксама вядзецца работа па спыненні вырабу, набыцця і збыту моцных напояў і фальсіфікаванай спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Падчас праверак прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна пракуратурай унесены 29 прадстаўленняў аб ухіленні выяўленых парушэнняў, апратэставаны 22 незаконныя акты, выдадзеныя з парушэннямі дзеючага заканадаўства, па выніках якіх унесены 42 прадпісанні на імя кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

Многія жыхары Бялыніцкага раёна пагаджаюцца з пракурорам у тым, што мясцовая міліцыя недапрацоўвае ў шмат якіх накірунках сваёй дзейнасці. У прыватнасці, бялынічане адзначаюць, што ёсць праблемы з рэгістрацыяй злачынстваў і правапарушэнняў, супрацоўнікі міліцыі не вельмі жадаюць пагаршаць статыстычныя паказчыкі сваёй дзейнасці. Таксама жыхары Бялыніцкага раёна наракаюць на тое, што з-за недахопу ўчастковых інспектараў супрацоўнікі міліцыі часам не вельмі аператыўна рэагуюць на звароты і тэлефанаванні грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international