Баранавічы: пададзена заява на мітынг супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць

2013 2013-02-01T07:42:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне мітынга 12 лютага супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць.

 – Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне падняць на 50 % падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў. – Мы дакладна ведаем, што ў некаторых гарадах Брэсцкай вобласці такі падатак стаў яшчэ больш вышэйшым. Таму баранавіцкія прадпрымальнікі вырашылі выказаць свой пратэст супраць падвышэння падаткаў, якія робяць нашую прадпрымальніцкую дзейнасць бесперспектыўнай і стратнай, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Запланаваны мітынг плануецца правесці не ў бязлюдным старым парку горада, а на вуліцы Фабрычнай.

У заяве выказана пажаданне, каб на гэты мітынг прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сумар К.А. Адпаведны ліст-запрашэнне ўжо накіраваны галоўнаму чыноўніку вобласці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international